На парламенцкіх выбарах у Сербіі — рэкордная яўка
Парламенцкія выбары ў Сербіі / t.me/housegovby
На парламенцкіх выбарах у Сербіі — рэкордная яўка. Да 10-й гадзіны раніцы (то-бок праз тры гадзіны пасля пачатку галасавання) яна ўжо складала 20%. А ля выбарчых участкаў выстраіліся чэргі.
Часткова гэта звязана з тым, што апазіцыйны "Студэнцкі спіс" заклікаў галасаваць раніцай, адразу па адкрыцці ўчасткаў.
Якая інтрыга ў сёлетніх выбарах у сербскі парламент? Хітры план "шматвектарнага" Аляксандра Вучыча з "прэзідэнта ў прэм’еры" можа праваліцца! Чытайце наш эксплэйнер.