Пра “зімовыя жыроўкі”, вялікія заробкі і дрэнныя прагнозы па росце ВУП — эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Паводле прагнозаў МВФ на 2027 год, рост ВУП у Беларусі будзе на ўзроўні 1,2%. Гэта крыху больш, чым у аўтсайдара спіса — Расіі, з яе прагназаванымі 0.9% росту. Але, на дзіва, і лукашэнкаўскія чыноўнікі ад эканомікі прагназуюць ВУП у памеры 1.9%. Невядома, ці ўлічвалі яны ў сваіх прагнозах калійную здзелку (ці які іншы біг дзіл) з ЗША, але калі так, то іх чакае непрыемны сюрпрыз. Бо выглядае на тое, што Трамп пайшоў на збліжэнне з Пуціным. Пакінуўшы на ўзбочыне амерыкана-расійскага перамоўнага трэка Лукашэнку з яго чаканнямі вялікай і прыбытковай здзелкі з ЗША. А вось беларусы знаходзяцца ў чаканні “зімовых жыровак”. І прадчуванні не лепшыя…

У чым прычына такога нязначнага росту ВУП, паводле прагнозаў на наступны год, і чым гэта пагражае эканоміцы? Чым небяспечнае для планаў Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным? Ці варта чакаць сапраўды значнага росту тарыфаў на камунальныя паслугі зімой? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.