ЗВР Беларусі за верасень страцілі 609 млн долараў
Золата, ілюстрацыйнае фота
За верасень золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на 609 млн долараў. Па стане на 1 кастрычніка 2026 года яны склалі 14,633 млрд долараў у эквіваленце, паведамляе Нацбанк.
Месяц таму, 1 верасня, ЗВР Беларусі ацэньваліся ў 15,24 млрд долараў.
Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у Нацбанку тлумачаць зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках.