Што дае беларусам удзел дэмсіл у розных радах, сесіях і пасяджэннях? Эфір

Станіслава Гліннік

Станіслава Гліннік / Еўрарадыё

На мінулым тыдні дэлегацыя дэмакратычных сіл упершыню ўзяла ўдзел у сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі ў статусе міжнародных гасцей. Аб’яднаны пераходны кабінет прадстаўляў Павел Латушка, Каардынацыйную раду — Маргарыта Ворыхава, грамадзянскую супольнасць — выканаўчы дырэктар BEROC Леў Львоўскі, а Станіслава Гліннік агучвала пазіцыю Офіса Святланы Ціханоўскай. Беларуская дэлегацыя нагадала пра палітвязняў, рэпрэсіі, пагрозы нашай незалежнасці з боку Расіі. Чарговы раз падкрэсліўшы, што “ў Еўропе не можа быць трывалай бяспекі без дэмакратычнай Беларусі”.

Што адметнага для дэмакратычнага руху і беларусаў агулам ва ўдзеле беларускай дэлегацыі ў чарговай сесіі чарговай рады? Ці магчыма праз такі ўдзел і такія кантакты вырашыць сапраўды актуальныя на сёння пытанні беларускай дыяспары? Што сёння адбываецца ў Офісе і ці будуць структуры дэмсіл распаўсюджваць “Ліст палітвязняў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.