Надбаўку ў 960% за платную працэдуру ўстанавілі ў гродзенскай клініцы

Шпрыц, ілюстрацыйнае фота

Шпрыц, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гродзенскай універсітэцкай клініцы пры разліку тарыфу на нерэгуляваную медпаслугу ўзровень рэнтабельнасці дасягаў 960%. Гэтым зацікавіліся ў МАРГ.

Пацыенты мусілі не толькі набываць дарагі прэпарат (400-500 руб.), але і даплочваць 280 рублёў за яго ўвядзенне ў выходныя і святочныя дні.

У клініцы заявілі, што платную паслугу ўвялі нібыта для павышэння даступнасці меддапамогі. У МАРГ звярнулі ўвагу, што ўведзеная яна была для пацыентаў 50-70 гадоў. Гаворка ідзе пра такія захворванні, як "узроставая макуладыстрафія, дыябетычная рэтынапатыя, трамбоз цэнтральнай вены сятчаткі", пры якіх у людзей моцна падае зрок.

Інфармацыю пра цэны ў Гродзенскай універсітэцкай клінікі перадалі ў Мінздароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.