Цэны на сельгаскірмашах у Мінску: што патаннела за год
Параўналі цэны 2025 года з цэнамі 2026 года / "Минск-новости"
На сельскагаспадарчых кірмашах Мінска восенню 2026 года цэны на шэраг прадуктаў аказаліся ніжэй, чым годам раней. Еўрарадыё параўнала іх, абапіраючыся на дадзеныя агенцтва "Мінск-навіны".
Найбольш заўважна знізілася цана на яблыкі: у 2025 годзе за кілаграм прасілі ад 4 да 5 рублёў у залежнасці ад гатунку, тады як у 2026 годзе цана складае ад 1,5 да 3,5 рубля за кг.
Цыбуля у 2025 годзе прадавалася па 2,5 рубля за кг, у 2026 годзе яе кошт знізіўся да 1,5–2 рублёў за кг.
Бульба крыху падаражэла. У 2026 годзе на кірмашы яе мінімальная цана — 1,2 рубля. А вось годам раней яна пачыналася ад аднаго рубля.
Гарбуз падзяшавеў з 2,5 рубля да 1,5–2 рублёў за кг.
Памідоры у 2025 годзе каштавалі ад 5 да 6 рублёў за кг, а ў 2026 годзе — ад 3,5 да 5,5 рубля.
Валовыя арэхі таксама падзяшавелі: з 11,5 рубля да 10 рублёў за кг.
Цана на марынаваны часнык засталася практычна на ранейшым узроўні. У 2025 годзе мочаны часнык прадаваўся па 25 рублёў за кг, што адпавядае 2,5 рубля за 100 г. У 2026 годзе марынаваны часнык каштуе столькі ж — 2,5 рубля за 100 г.
Салодкі перац — адзін з нямногіх тавараў, дзе ніжняя мяжа цаны вырасла. У 2025 годзе яго можна было купіць ад 2,5 рубля за кг, у 2026 годзе мінімальная цана складае 4 рублі за кг. Пры гэтым верхняя мяжа кошту ў абодвух выпадках засталася на ўзроўні 6 рублёў за кг.