БАТЭ апынуўся ў зоне прамога вылету з Вышэйшай лігі, "Іслач" абышла мінскае "Дынама"
Прайшлі матчы 27-га тура / БАТЭ
У чэмпіянаце Беларусі прайшлі гульні 27-га тура чэмпіянату па футболе ў Вышэйшай лізе. БАТЭ з мінімальным лікам — 0:1 — прайграў дзяржынскаму "Арсеналу" і апынуўся ў зоне прамога вылету ў Першую лігу.
У апошніх трох турах барысаўчане сустракаліся з канкурэнтамі ў барацьбе за выжыванне і ўсім прайгралі. У астатніх трох турах ім прадстаіць згуляць супраць "Тарпеда-БелАЗ", "Гомеля" і "Іслачы".
"Іслач", у сваю чаргу, перамагла "Славію" — 3:1 і абышла мінскае "Дынама" у чэмпіёнскай гонцы. "Ваўкі" ідуць на другім месцы, мінчане апусціліся на трэцяе.
Сталічны клуб у сябе дома прайграў "Нёману" з лікам 0:1.
"МЛ Віцебск" дома разграміў "Мінск" з лікам 4:0 і за тры туры да фінішу ўзначаліў чэмпіянат.
"Тарпеда-БелАЗ" без праблем здабыло буйную перамогу над "Белшынай" — 3:0.
"Баранавічы" разграмілі "Нафтан" — 3:0, які практычна страціў шансы захаваць прапіску ў Вышэйшай лізе.
Брэсцкае "Дынама" перайграла "Віцебск" — 3:1.
"Дняпро" ў барацьбе за выжыванне перамог "Гомель" — 2:1.
За тры туры да канца інтрыга ў чэмпіянаце распальваецца. Лідзіруючыя "букмекеры" усяго на адно ачко апярэджваюць праследавальнікаў — "Іслач" і мінскае "Дынама".
Унізе турнірнай табліцы таксама захоўваецца інтрыга: хто захавае прапіску, а хто адправіцца ў стыкавыя матчы.
Становішча ў чэмпіянаце: