У Оршы малююць новы мурал з  Караткевічам

Новы мурал з Караткевічам у Оршы

Новы мурал з Караткевічам у Оршы / "Віцебская Вясна"

У Оршы робяць новы мурал, прысвечаны славутаму земляку Уладзіміру Караткевічу. Ён будзе на тарцы дома №2 па вуліцы Марата, дзе быў і папярэдні.

Тарцавая сцяна дома выходзіць на вуліцу Караткевіча. Менавіта на ёй увесну 2020-га аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў зрабіў мурал да 90-годдзя пісьменніка. Потым твор знік пад тэрмашубай, што выклікала вялікі розгалас і сярод мясцовых жыхароў, і сярод турыстаў.

Як піша "Віцебская Вясна", новы мурал робяць на тым самым месцы і плануюць завяршыць да 96-х угодкаў пісьменніка (26 лістапада). Працуе над ім мастачка Любоў Рабека, якая супрацоўнічае з творчым аб’яднаннем "Shakola art". У гэтым мастацкім жанры яна працуе толькі другі год.

Партрэт Уладзіміра Караткевіча будзе каляровым і на фоне прыроды. Раней на мурале быў партрэт пісьменніка, малюнкі яго самога і цытаты з ягоных твораў. Радок "Быў. Ёсць. Буду" вырашана пакінуць.

У Оршы малююць новы мурал з  Караткевічам
Ранейшы мурал, прысвечаны Караткевічу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.