Куды нас вядзе “Вандроўка ліфтам” і як “Гедройц” паўплываў на Каляду — эфір
Югася Каляда
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітваюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў было тры: Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка ў студыі Еўрарадыё гучаў посткіберпанк — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. А пасля яго да нас завітаў Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. І хоць публічныя аўтары на гэтым “скончыліся”, мы вырашылі зрабіць сюрпрыз усім і паклікалі на эфір леташнюю лаўрэатку прэміі Югасю Каляду. Якая акурат напярэдадні гэтай сустрэчы выдала новую кнігу — “Вандроўка ліфтам”.
Як перамога ў літаратурным конкурсе паўплывала на творчае (і не толькі) жыццё пісьменніцы? Што з сябе ўяўляе новы твор і ці стала “Вандроўка ліфтам” працягам рамана “Перамена месцаў”? Чаму так шмат апошнім часам у беларускай літаратуры з’яўляецца фантастычных твораў і як гэта мяняе ўяўленне пра сучасную беларускую літаратуру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пераможца 14-й Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Югася Каляда ў 15:00.