У Мінску адкрыюць новы аквапарк на Цнянскім вадасховішчы
Ён будзе знаходзіцца на тэрыторыі комплексу "Паўночны Бераг" / "Северный берег"
На тэрыторыі жылога комплексу "Паўночны Бераг" у Мінску адкрыецца новы аквапарк, які забудоўшчык называе найбуйнейшым паркам на вадзе ў Беларусі.
Аквапарк зойме тэрыторыю плошчай каля дзвюх тысяч квадратных метраў. Комплекс будзе даступны для дарослых і для дзяцей ад шасці гадоў ростам ад 120 см у суправаджэнні дарослых. Максімальная вага аднаго наведвальніка — 150 кг.
Адкрыццё запланавана на бягучае лета. На аб'екце ўжо вядзецца мантаж абсталявання.