Белстат назваў сярэднія заробкі ў адукацыі і медыцыне

Лекар

Лекар / pixabay.com

Паводле даных Белстата, у жніўні 2026 года сярэдні заробак у адукацыі склаў 2061,2 руб.

Па выніках васьмі месяцаў года паказчык быў на ўзроўні 2126,6 руб.

Сярэдні заробак у ахове здароўя склаў 2550,7 руб. у жніўні.

У студзені — жніўні 2026 года лічба аказалася крыху меншай — 2492,5 руб.

Рэальны заробак у адукацыі ў жніўні 2026 года ў параўнанні з аналагічным месяцам 2025 года вырас на 11,5%, а ў ахове здароўя — на 9,8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.