Рыжанкоў заклікаў у ААН не абмяжоўваць пастаўкі медпрадукцыі падчас надзвычайных сітуацый

Максім Рыжанкоў

Максім Рыжанкоў / screenshot Youtube

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 25 верасня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку заклікаў увесці міжнародныя абавязацельствы, якія забаранялі б абмяжоўваць пастаўкі медыцынскай прадукцыі падчас надзвычайных сітуацый. Ён раскрытыкаваў пратэкцыянісцкія меры падчас COVID-19, заявіўшы, што яны парушалі ланцужкі паставак і ўскладнялі доступ краін да вакцын.

Рыжанкоў таксама выступіў за міжнародную салідарнасць у сферы аховы здароўя — абмен інфармацыяй, сумесныя даследаванні і эпідэміялагічны нагляд. Пры гэтым яго заявы пра "манаполію Захаду" на вакцыны не цалкам адпавядаюць фактам: паводле СГА, да мая 2022 года найбуйнейшым вытворцам вакцын быў Кітай з 40,1% сусветнай вытворчасці, а ЕС быў найбуйнейшым экспарцёрам з 39,6%.

У Нью-Ёрку Рыжанкоў таксама выступіў супраць аднабаковых санкцый, заявіўшы пра "падвойныя стандарты" і "канфлікт цывілізацый". Ён таксама выказаў падтрымку кітайскай Ініцыятыве глабальнага развіцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.