У Лондане пройдзе першы Кангрэс беларусаў і беларусак Вялікабрытаніі і Ірландыі

Беларусы Вялікабрытаніі ды Ірландыі збяруцца на першы кангрэс

Беларусы Вялікабрытаніі ды Ірландыі збяруцца на першы кангрэс / t.me/PEofBelarus

Першы Кангрэс беларусаў і беларусак Вялікабрытаніі і Ірландыі пад назвай "Белбрыдж" пройдзе ў Лондане пры канцы студзеня 2027 года.

Яго арганізатарамі сталі Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі і Народная амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі, паведамляецца ў канале Народных амбасадаў.

"Хочам сустрэцца, пазнаёміцца і знайсці людзей, з якімі можна рабіць нешта разам. Прадставіць сваю ініцыятыву ці бізнес, знайсці прафесійныя кантакты, распачаць супольны праект або далучыцца да дапамогі Беларусі", — так абазначаюць яны мэты кангрэсу.

Таксама яны пытаюцца ў патэнцыйных удзельнікаў, якія тэмы ім цікавыя, што хочацца абмеркаваць, якія ідэі ёсць для прапановы іншым.

Праграма кангрэсу яшчэ складаецца. Патэнцыйным удзельнікам прапануюць запоўніць апытанку на сайце кангрэсу belbridge.org і сачыць за навінамі ў сацсетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.