У Казахстане загарэўся пасажырскі аўтобус МАЗ

МАЗ

МАЗ

30 верасня ў пасёлку Зачаганск горада Уральска ў Казахстане загарэўся пасажырскі аўтобус МАЗ. Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Казахстана, калі пажарныя прыбылі на месца, аўтобус гарэў адкрытым полымем. Полымя таксама распаўсюдзілася на дах аўтобуснага прыпынку, аб'яднанага з крамай. Пажар цалкам патушылі, пры гэтым аўтобус сур'ёзна пацярпеў. Прычына ўзгарання не паведамляецца.

Падобныя выпадкі з аўтобусамі МАЗ у апошні час фіксавалі і ў Расіі. 29 жніўня аўтобус загарэўся на стаянцы ў Самары, а ў чэрвені такія выпадкі адбываліся ў Архангельску, Тамбове і Уладзіміры. Раней аўтобусы МАЗ гарэлі таксама ў Югры, Чэбаксарах, Іркуцку, Варонежскай вобласці, Санкт-Пецярбургу, Кіраве і Ліпецку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.