Трамп абвясціў аб энергетычным перамір'і, але ў Кіеве не атрымлівалі інфармацыі пра яго

Дональд Трамп

Дональд Трамп / PBS

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб уступленні ў сілу энергетычнага спынення агню паміж Расіяй і Украінай. Па яго словах, абодва бакі пагадзіліся на перамір'е ў сферы энергетыкі.

"У вайне паміж Расіяй і Украінай неадкладна ўступае ў сілу энергетычнае спыненне агню. Абодва бакі пагадзіліся. Не парушайце яго", — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

Украінскі бок заявіў, што не ведаў пра такое пагадненне. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Financial Times Крыстафер Мілер са спасылкай на крыніцы ў Кіеве.

Паводле выдання, у момант публікацыі рамонтныя брыгады аднаўлялі пастаўкі электраэнергіі і вады ў Кіеве пасля расійскага ўдару, які адбыўся крыху раней. 

"Ніхто не чуў [пра спыненне агню]", — заявіла крыніца, блізкая да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Зяленскі таксама паведаміў, што не быў у курсе перамір'я. Пра гэта ён расказаў журналісту Axios Бараку Равіду.

"Абвяшчэнне пра спыненне агню стала навіной для мяне. Але калі расійцы пагодзяцца, то і Украіна пагодзіцца", — сказаў украінскі прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што Кіеў гатовы прыняць перамір'е. 

"Калі прэзідэнт Трамп дамовіўся пра гэта з Пуціным — калі ласка, скажыце нам, калі спыненне агню пачнецца — мы гатовы і прымем яго", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.