Школам Беларусі рассылаюць фэйкавыя лісты ад імя Савета бяспекі
Вучні / kadet.edu-grodno.gov.by
На электронныя адрасы беларускіх школ пачалі прыходзіць лісты нібыта ад Савета бяспекі Беларусі. У іх педагогаў просяць правесці для вучняў ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы, а затым даслаць справаздачы з фотаздымкамі і відэазапісамі.
У міліцыі папярэджваюць, што лісты падробленыя. Паводле іх версіі, рассылка можа выкарыстоўвацца для збору персанальнай інфармацыі пра вучняў, а таксама іх фота і відэа. Педагогам рэкамендуюць не выконваць указанні з такіх паведамленняў і ігнараваць іх.