Расіяне цэлы дзень атакуюць Кіеў дронамі, пацэлілі ў рынак і фармакалагічны завод
Атакаваны Кіеў / ДСНС Украіны
Увесь дзень 23 верасня расійскія войскі атакуюць Кіеў беспілотнікамі. Прычым атакі пачаліся яшчэ ўначы.
У выніку абстрэлаў загінулі двое мужчын. Адзін чалавек памёр у бальніцы, яшчэ адзін загінуў на месцы атакі, перадае hromadske.ua.
Вядома пра 36 пацярпелых ад расійскіх удараў. 17 чалавек былі шпіталізаваныя ў гарадскія бальніцы.
Каля Цэнтральнага чыгуначнага вакзала Кіева ад атакі загарэўся крыты рынак "Чыгуначны". Аднак будынак самога вакзала не пацярпеў.
Таксама дроны пацэлілі ў будынак фармацэўтычнага завода "Дарніца" ў Кіеве. У савеце дырэктараў прадпрыемства заявілі, што пацярпелых няма.
Пры абстрэле ўкраінскай сталіцы было пашкоджанае абсталяванне дата-цэнтраў. У выніку частка абанентаў інтэрнэт-правайдараў засталася без сувязі.