Выйшла камп'ютарная гульня пра жыццё ў Беларусі пад рэпрэсіямі

Гульня "1 з 100 000"

Гульня "1 з 100 000" / Dissidentby

Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby выпусціла гульню пра жыццё ў Беларусі пад рэпрэсіямі.

Гульня называецца "1 з 100 000" — гэта адсылка да колькасці людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі з 2020 года. У гульні, як кажуць аўтары, можна пражыць лёс беларуса — ад нараджэння да сутыкнення з рэпрэсіўнай сістэмай.

Гулец стварае лёс выпадковага беларуса – ад нараджэння да 2020 года. А потым ён праходзіць квэст з допытамі, калоніяй і эміграцыяй. Бяспеку не гарантуе нават пасіўнасць.

"Можна ўсё жыццё маўчаць і "не лезці ў палітыку", а потым атрымаць артыкул за выпадковую падпіску ці данос калегі. Можна падпісваць усё, што скажуць, і стаць "сваім", але цана таксама будзе: сям’я, сябры, здароўе", — пішуць стваральнікі гульні.

Адно "пражыванне жыцця" займае 20–40 хвілінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.