Пасля крызісу ў Сеуце Польшча заклікае ЕС узмацніць ахову знешніх межаў

Міграцыйны крызіс у Сеуце

Міграцыйны крызіс у Сеуце / Getty images

На пазачарговай відэаканферэнцыі міністраў унутраных спраў краін ЕС Польшча прапануе ўзмацніць аховы ўсіх знешніх межаў Еўрасаюза. Такая прапанова выкліканая міграцыйным крызісам у іспанскай Сеуце.

"Пазіцыя Польшчы будзе наступнай: давайце не шукаць рознагалоссяў паміж намі, а паспрабуем дзейнічаць разам дзеля больш эфектыўнай абароны знешніх межаў, усіх межаў. Некалькі тыдняў таму Еўрапейскі саюз прыняў рашэнні, якія датычаць палітыкі вяртання — гэта значыць, дэпартацыі. Мы падтрымліваем гэтыя дзеянні ЕС і будзем заклікаць да ўзгодненых мер па абароне знешніх межаў", — перадае Польскае радыё словы намесніка міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслава Мрочака.

Экстраную сустрэчу міністраў унутраных спраў вырашылі сабраць пасля падзеяў у сеуце. У гэты іспанскі горад-анклаў у паўночнай Афрыцы за некалькі дзён трапілі больш за 50 тысяч мігрантаў. Прынамсі 72 чалавекі загінулі. Мігранты спадзяваліся трапіць адтуль у мацерыковую Іспанію.

Пасля гэтага Іспанія ўзмацніла ахову мяжы. Тым часам улады ЕС абмяркоўваюць дадатковую падтрымку Мадрыду і меры для прадухілення такіх крызісаў у далейшым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.