Стала вядома, чаму ўкраінец падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца ў Варшаве
На месцы здарэння / fakt.pl
У сераду, 25 лістапада, у Варшаве насупраць прэзідэнцкага палаца падпаліў сябе малады чалавек. Тушыць яго кінуліся навакольныя сведкі і праваахоўнікі. Адзін з прысутных прынёс вогнетушыльнік з суседняга будынка, з дапамогай якога і справіліся з агнём.
Як піша выданне Fakt, дапамогу пацярпеламу аказаў фельчар, які разам са сваёй машынай хуткай дапамогі знаходзіўся непадалёк. Праз нейкі час на дапамогу прыйшлі гарадская брыгада хуткай, якая праязджала міма.
Неафіцыйна стала вядома, што самападпал учыніў 22-гадовы студэнт Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта, грамадзянін Украіны. Ён прыйшоў з заплечнікам, у якім была лёгказапальная вадкасць і дакументы. Малады чалавек абліў галаву і цела вадкасцю, а затым падпаліў.
Журналісты выдання Fakt сцвярджаюць, што хлопца завуць Эдвард. Ён патрабаваў, каб да грамадзянаў Украіны ў Польшчы ставіліся гэтак жа, як да палякаўі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго быў пры сабе банэр ці паштоўка, на якой ён, верагодна, выказаў прычыны свайго пратэсту. Дакладны змест гэтага паведамлення пакуль невядомы.
Зранку 26 лістапада прэс-сакратар вайсковага медінстытута ў Варшаве паведаміў журналістам, што пацярпелы мужчына жывы. Аднак у яго вельмі сур'ёзныя траўмы. У хлопца абпаленыя твар, шыя, верхнія канцавіны і цела. Яго адзенне згарэла дашчэнту.