Пагарэльцаў са сталінкі ў цэнтры Мінска ізноў перасяляюць
Працы на даху дома па вуліцы Леніна, 9 у Мінску / Минск-Новости
Жыхароў сталінкі, што ў канцы чэрвеня гарэла на вуліцы Леніна ў цэнтры Мінска, ізноў пераселяць. На наступны дзень пасля пажару дзесяцярых мінчукоў размясцілі ў інтэрнаце. Але будынак неўзабаве спатрэбіцца гораду для іншых мэтаў.
Таму для людзей экстрана падбіраюць месцы ў іншых гарадскіх інтэрнатах.
На аднаўленні іх уласнага жылля без выходных працуюць адразу пяць будаўнічых трэстаў. Накрыць дом новым дахам і ўцяпліць гарышча будаўнікі плануюць да 1-га верасня.