Белтэлекам павысіў цэны на свае паслугі
Белтэлекам / sb.by
У "Белтэлекама" з 29 лістапада выраслі тарыфы на многія паслугі.
Павышэнне закранае тарыфы на паслугі мясцовай сеткі электрасувязі, паслугі прадастаўлення міжгародніх тэлефонных злучэнняў, доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly), а таксама пакеты паслуг электрасувязі.
Напрыклад, тарыф "Домосед Старт" каштаваў 17,80 рубля ў месяц, а будзе каштаваць 18,50 рубля. "Домосед XXL": было 19,75, а стане 20,70, "СуперДомосед": было 22,75 — стане 23,85, "Домосед Ультра": было 25 — стане 26,25 рубля.
"Рекорд 50 new" падаражэе да 28,35 рубля (супраць 27 рублёў). Пры гэтым "Рекорд 200" і "Рекорд 500" застануцца без змен — адпаведна 45,5 і 60 рублёў.
Зменяцца і архіўныя тарыфныя планы. Напрыклад, "Социальный анлим 10" каштаваў 14,75 рубля, а будзе 16,95 рубля. "Рекорд 100 ПРОМО" прапаноўваўся за 29,80 рубля — будзе за 31,25 рубля.
Сярод пакетаў паслуг, напрыклад, "ЯСНА 100 SMART" каштаваў 41,50 рубля, стане 45 рублёў. "ЯСНА 50 SMART" каштаваў 39,90 рубля, а будзе 41 рубль.