Пачаўся новы этап падвядзення чыгуначнай галіны да аэрапорта "Мінск-2"

Мясцовасць каля чыгуначнага пераезда "Гарадзішча"

Мясцовасць каля чыгуначнага пераезда "Гарадзішча" / Минск и минчанин

У сувязі з будаўніцтвам новага чыгуначнага шляху ў бок аэрапорта "Мінск-2", з 28 верасня будзе зачынены чыгуначны пераезд каля станцыі "Гарадзішча".

Яго зачыненне звязана з тым, што пачнуцца працы па пераключэнні пабудаванага III галоўнага шляху перагону Калодзішчы–Гарадзішча на II галоўны шлях станцыі Гарадзішча, а таксама на I галоўны шлях станцыі Гарадзішча на аб'екце хуткаснай галіны ў бок аэрапорта і індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Паведамляецца, што працы будуць працягвацца да 12 снежня 2026 года. На гэты час аўтобусы ў Мінск і з Мінска ў аграмерацыю Гарадзішча будуць хадзіць праз Калодзішчы.

Аб'езд зачыненага чыгуначнага пераезда будзе ажыццяўляцца па аўтамабільных дарогах Н-9532 і Н-9032.

Начался новый этап подведения железнодорожной ветки к аэропорту “Минск-2”

Нагадаем, што працы па будаўніцтве галіны пачаліся ў пачатку 2026 года. Яны актыўна выконваліся ад Мінска да станцыі "Гарадзішча". Пасля станцыі працы пакуль не вядуцца, бо яны звязаны з адсяленнем некаторых садовых участкаў і будаўніцтвам чыгуначных шляхоў у чыстым полі.

Працягласць маршруту складзе каля 42 кіламетраў, арыенціровачны час у дарозе — прыблізна 30 хвілін.

Застаецца адкрытым пытанне, якія цягнікі будуць хадзіць па новай галіне. Электрапоезды "Штадлер" у Беларусі сутыкаюцца з праблемамі ў эксплуатацыі праз немагчымасць іх рамантаваць.

Тэрміны рэалізацыі транспартнага аб'екта намечаны на перыяд 2028–2029 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.