Гродна пашыраецца на поўдзень

Новы квартал будуецца ў Гродне

Новы квартал будуецца ў Гродне / NewGrodno.by

Гродна пашыраецца на поўдзень. На ўскрайку мікрараёна Альшанка пабудуюць 27 шматпавярховікаў — як панэлькі ў 8-10 паверхаў, так і маналітныя 19-павярховыя слупкі.

Узвядзенне першага дома ў "Новай Альшанцы" пачалося. Ён ужо вырас на тры паверхі. Паралельна рыхтуюцца пляцоўкі пад іншыя пабудовы і пракладваюцца інжынерныя камунікацыі.

Раён будуюць па прынцыпе "двары без машын": паркоўкі вынесуць за знешні перыметр жылой зоны. Апроч кватэр, прадугледжанае ўзвядзенне школы, дзіцячых садоў, гандлёвых цэнтраў і нават лазні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.