Падазраваны ў рабаванні банка ў Магілёве пакутуе ад гульнявой залежнасці

Рабаванне банка ў Магілёве

Рабаванне банка ў Магілёве / t.me/pressmvd

40-гадовы жыхар Магілёва, якога падазраюць у рабаванні банка, пакутуе ад гульнявой залежнасці. Мужчына, які прыйшоў з пісталетам у аддзяленне "Беларусбанка", раней не быў судзімы, мае працу. То-бок, раней увогуле не трапляў у поле ўвагі сілавікоў.

Ад здзяйснення злачынства да затрымання падазраванага байцамі "Алмаза" прайшло больш за два дні. Прэс-служба МУС паведамляе, што грошы канфіскаваныя.

За разбой магілёўцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.