Археолагі знайшлі фрэскі ў Крэўскім замку

Крэўскі замак

Крэўскі замак / archivarta.by

У галоўнай вежы Крэўскага замка знойдзеныя фрэскі. Яны маюць каларыстыку, якая называецца "колер зямлі" — гэта пігменты, якія можна здабыць у нашых краях: белы, чорны, чырвоная охра.

На фрэсках выяўленыя геаметрычныя аргаменты. У тым ліку меандр, які прыйшоў да нас праз Візантыю са Старажытнай Грэцыі.

На іншым фрагменце захавалася выява чалавечай далоні. Па ёй можна аднавіць параметры выяўленага чалавека. На гэтай фрэсцы таксама відаць сляды зялёнага пігмента, рэдкага для роспісу Крэўскага замка.

Ужо некалькі месяцаў у замку працуе археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН разам са спецыялістамі "Белрэстаўрацыі". Нядаўна археолагі знайшлі цэглу, на якой захаваліся сляды пальцаў майстроў XIV стагоддзя — будаўнікоў Княжай вежы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.