Наўроцкі за год прэзідэнцтва даў польскае грамадзянства толькі двум беларусам

Караль Наўроцкі

Караль Наўроцкі / Michał Ryniak / Agencja Wyborcza.pl

Караль Наўроцкі рэзка скараціў выдачу польскага грамадзянства праз прэзідэнцкае рашэнне. У прыватнасці, за першы год яго кіравання краінай грамадзянства ад імя прэзідэнта было нададзенае толькі дваім беларусам. Гэта ў 83 разы меней, чым у часы Дуды, заўважыла "Наша Ніва".

У Польшчы існуюць дзве працэдуры атрымання грамадзянства замежнікамі. Першы варыянта — найбольш распаўсюджаны: праз ваяводу (uznanie za polskiego obywatela / прызнанне польскім грамадзянінам), пасля пэўнага тэрміну пражывання, здачы моўнага іспыту і шэрагу іншых патрабаванняў. Другі — праз прэзідэнта (nadanie obywatelstwa / прадастаўленне грамадзянства). Гэты механізм не патрабуе ніякіх умоваў, у тым ліку па часе пражывання і моўным іспыце.

Раней беларусы атрымлівалі польскія пашпарты па такой працэдуры сотнямі: у 2021 годзе — 503 чалавекі, у 2019-м — 334. пераважная большасць з іх мела польскія карані і карту паляка.

У 2024‑м па гэтай працэдуры атрымалі польскі пашпарт 166 беларусаў. А ў 2025-м Рашэннем прэзідэнта Анджэя Дуды польскія пашпарты атрымалі 102 грамадзяніны Беларусі.

У жніўні 2025-га прэзідэнтам стаў Караль Наўроцкі. Пры ім да 13 жніўня 2026‑га польскае грамадзянства атрымалі ад прэзідэнта толькі два беларусы. У параўнанні з апошнім поўным годам Дуды, 2024-м, адбылося скарачэнне ў 83 разы.

Агулам за першы год свайго прэзідэнцтва Наўроцкі даў грамадзянства 62 замежнікам, сярод якіх было 36 грамадзян Украіны. У 2024‑м ад Дуды грамадзянства атрымалі 759 грамадзян Украіны — у 21 раз больш, чым пры Наўроцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.