Ці гатовы аэрапорт Варшавы прымаць самалёты “Белавія” — эфір
Каміль Клысіньскі / Еўрарадыё
Былая кандыдатка ў прэзідэнты, а цяпер “канструктыўны крытык” рэжыму Лукашэнкі Ганна Канапацкая нечакана заявіла, што Польшча і Беларусь калі і не паразумеліся цалкам, то як мінімум адновяць авіяпералёты паміж Варшавай і Мінскам. А сама яна далучаецца да падрыхтоўкі з’езду, які ладзіць польская меншасць. Тое самае мерапрыемства, на якое плануе прыехаць былы палітвязень Анджэй Пачобут. І ўсё гэта на фоне перасцярог, што Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. У тым ліку — з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
Што адбываецца паміж Мінскам і Варшавай і ці сапраўды варта чакаць “пацяплення” адносін ажно да аднаўлення авіяпералётаў? Як краіны ЕС, найперш Польшчы ды Літва, рыхтуюцца да супрацьдзеяння расійскай пагрозе з тэрыторыі Беларусі? Што рыхтуе рэжым для Пачобута ў выпадку яго вяртання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński) у 14:00.