На вайсковыя зборы забралі пробашча касцёла

Ксёндз Аляксандр Канановіч

Ксёндз Аляксандр Канановіч / katolik.life

На вайсковыя зборы забралі каталіцкага святара. Гэта асаблівы для Беларусі выпадак, піша выданне katolik.life.

Позву атрымаў пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі ксёндз Аляксандр Канановіч, лідар хрысціянскага музычнага праекту Step Project. На зборы яго адправілі ў вайсковую часць у Асіповічах — верагодна, у артылерыйскую брыгаду. Паводле паведамленняў прэсы, менавіта туды апошнія дні масава прызывалі жыхароў Гомельскай вобласці — на вайсковыя зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей. Зборы доўжацца 60 дзён.

Праўда, ксёндз на зборах прабыў толькі пару дзён — і яго раптоўна адпусцілі. 17 верасня ён вярнуўся ў Гомель. Вернікі мяркуюць, што паўплывала заступніцтва біскупа: ксёндз Аляксандр з'яўляецца адзіным святаром у буйной гомельскай парафіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.