Коўлу ўручылі прэмію імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў

Джон Коўл

Джон Коўл / Reuters

У Маскве прайшла 14-я цырымонія ўручэння прэмій "Камертон" імя Ганны Паліткоўскай.

Спецыяльны прыз з надпісам "За выратаванне жыццяў" атрымаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. Так была адзначаная яго роля ў вызваленні беларускіх палітвязняў, піша "Новая газета Европа".

Прэміі ў іншых намінацыях атрымалі выданні The Bell і "Вёрстка", а таксама музыка і заснавальнік гурта "Акварыум" Барыс Грабеншчыкоў (у катэгорыі "Сказаў за ўсіх").

"Камертон" — прэмія, заснаваная ў памяць пра журналістку Ганну Паліткоўскую, забітую ў 2006 годзе. Сёлета яна была ўручаная 14-ы раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.