Каля ўкраінскага самалёта ў Лейпцыгу знайшлі дрон з выбухоўкай

Украінскі самалёт у аэрапорце Лейпцыга

Украінскі самалёт у аэрапорце Лейпцыга / Bild

У ноч на 5 жніўня аэрапорт Лейпцыг/Галле быў вымушаны прыпыніць працу. Непадалёк ад узлётнай паласы каля ўкраінскага грузавога самалёта Ан-124 выявілі падазроны прадмет, піша выданне Bild.

Выявілася, што гэта мадыфікаваны дрон. Паводле інфармацыі паліцыі, да яго быў прымацаван груз — "невядомая маса з дэтанатарам". Як піша Bild, выбух не адбыўся, бо дэтанатар аказаўся дэфектным. Пасля выяўлення знаходкі сапёры павінны былі правесці кантраляваны падрыў дрона з дапамогай робата.

Паліцыя не выключае версію дыверсіі, цяпер шукаюць аператара беспілотніка.

Грузавы самалёт, які не змог прызямліцца ў Лейпцыгу праз закрыццё аэрапорта, сутыкнуўся ў паветры з іншым аб'ектам на вышыні некалькіх сотняў метраў. Пасля пасадкі на запасным аэрадроме ў Гановеры у ім выявілі нязначныя пашкоджанні насавой часткі самалёта.

Аэрапорт Лейпцыга з'яўляецца адным з ключавых лагістычных вузлоў для паставак заходніх узбраенняў ва Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.