Расіяне абстралялі Кіеў і Кіеўскую вобласць балістычнымі ракетамі
Пасля расійскай атакі 5 жніўня / ДСНС Украіны
У ноч на 5 жніўня расійскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Кіеўскай вобласці балістычнымі ракетамі. У некалькіх раёнах украінскай сталіцы адбыліся ўзгаранні.
У выніку балістычнага ўдару па Кіеве вядома пра прынамсі аднаго загінулага і 24 пацярпелых. А ў Кіеўскай вобласці ад атак загінулі 14 чалавек, а пацярпелі не менш за 22, перадае hromadske.ua.
У Галасееўскім раёне Кіева падчас атакі прамысловага прадпрыемства адбылася нязначная ўцечка аміяку. Там пашкоджаная сістэма, якая змяшчае каля 300 літраў рэчыва.
У пракуратуры паведамілі, што сярод траўмаваных — кіроўца хуткай медыцынскай дапамогі, а чацвёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Пасля расійскай атакі 5 жніўня / ДСНС Украіны
Пасля расійскай атакі 5 жніўня / ДСНС Украіны
Пасля расійскай атакі 5 жніўня / ДСНС Украіны
Пасля расійскай атакі 5 жніўня / ДСНС Украіны