Гандлёвыя сеткі будуць адказваць за тое, каб пакупнікі выбіралі беларускія тавары

Рэкламны слоган 

Рэкламны слоган  / beltorginfo.deal.by

Уладальнікі гандлёвых сетак цяпер будуць адказваць не толькі за наяўнасць беларускіх тавараў на паліцах, але і за тое, каб іх нехта купляў. Як заявіў Лукашэнка, "за фармаванне попыту менавіта на карысць айчыннага".

Адказнымі за попыт на беларускія тавары ён прызначыў кіраўніцтва гандлёвых сетак і старшыняў райвыканкамаў.

Як вядома, звычайна за фармаванне попыту адказваюць вытворцы тавараў: яны развіваюць прапанову, інвестуюць у маркетынг, рэкламу і брэндынг. Але, відаць, у выпадку з беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі спадзявацца на гэта не выпадае.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за першыя шэсць месяцаў 2026 года доля продажаў беларускіх тавараў вырасла. Але ёсць нюанс: усяго на 0,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.