МАРГ знайшоў парушэнні ва ўсіх правераных крамах сеткі "Светофор"
Крама / прэс-служба МАРГ
Чыноўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) праверылі крамы расійскай сеткі "Светофор". Парушэнні знайшліся на ўсіх аб'ектах, дзе яны пабывалі.
Найбольш распаўсюджанымі хібамі сталі адсутнасць на палічках тавараў, абавязковых да наяўнасці, адсутнасць цэннікаў і недавядзенне да пакупнікоў неабходнай інфармацыі пра тавары. МАРГ прыцягне крамы, у чыіх крамах знайшліся парушэнні, да адміністрацыйнай адказнасці.
У ліпені 2026 года заснавальнікі сеткі "Светофор" былі ўключаныя ў 21‑ы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі. Праз гэта закрыліся крамы сеткі Mere, якая належыць да Svetofor Group і працуе ў краінах Балтыі.