Еўропу ахапілі забастоўкі і пратэсты моладзі
Забастоўка моладзі ў Мадрыдзе / Susana Vera / Reuters
У пятніцу ў Італіі пачалася агульнанацыянальная 24-гадзінная забастоўка. Масавыя шэсці рабочых і студэнтаў прайшлі прыкладна ў ста населеных пунктах. У Рыме праз страйк узніклі перабоі ў працы транспарту, многія школы і дзяржаўныя ўстановы зачыненыя. Удзельнікі пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў, росту цэн, скарачэння выдаткаў на адукацыю і ахову здароўя, а таксама павелічэння ваеннага бюджэту.
Адначасова больш чым у 25 краінах пачаліся моладзевыя акцыі пад лозунгам "Змагайцеся за нашу будучыню, а не за іх войны!". Удзельнікі патрабуюць спыніць рост ваенных выдаткаў, адмовіцца ад вяртання абавязковай службы ў войску і накіраваць больш грошай на адукацыю, медыцыну і даступнае жыллё.
У Германіі моладзь пратэстуе супраць магчымага вяртання прызыву ў войска, у Іспаніі школьнікі і настаўнікі патрабуюць павялічыць фінансаванне адукацыі, а ў Літве працягваецца забастоўка педагогаў — да яе далучыліся каля чатырох тысяч работнікаў з 220 навучальных устаноў.