Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку
Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё
Святлане Ціханоўскай не адкрылі рахунак у польскім банку — праз пратэрмінаваны беларускі пашпарт. Пра гэта лідарка беларускіх дэмсілаў расказала ў сённяшнім стрыме на Еўрарадыё.
"Я ведаю пра праблемы з тэрмінамі дзеяння дакументаў. Мне самой не адкрылі банкаўскі рахунак тут, у Польшчы, пасля пераезду. Я такі ж чалавек, як і вы ўсе", — сказала яна.
Ціханоўская дадала, што ў Польшчы разумеюць праблемы, звязаныя з легалізацыяй і банкаўскім абслугоўваннем беларусаў. Яны вырашаюцца, але марудна, бо гэта "не першы прыярытэт":
"Ёсць у Польшчы шмат і ўнутраных праблем, ёсць і ўкраінцы, і беларусы. У мяне няма адказу на пытанне, калі ўсё адбудзецца, калі тут стане супер-камфортна беларусам жыць. Але над гэтым пытаннем працуюць, і мы пра яго не забываемся".