Зерне ў абмен на прабачэнне: ці пагодзіцца Кіеў сесці за адзін стол з Лукашэнкам? Эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Апошнімі днямі зноў пачалі гучаць заявы пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія час ад часу пачынаюць працаваць і скіроўваць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Адначасова пад атаку цяпер ужо ўкраінскіх дронаў трапляюць пункты пропуску на беларуска-расійскай мяжы. З іншага боку, Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата, чыя хамская эскапада ў бок Украіны была такой скандальнай, што нават дзяржпрапаганда прыбрала яе са сваіх рэсурсаў. Ідуць размовы пра магчымую здзелку, пры якой праз балтыйскія еўрапейскія парты пойдзе беларускі калій — у абмен на магчымасць гэтым жа шляхам без перашкод везці ўкраінскае зерне.

Ці варта чакаць новага ўльтыматуму ад Зяленскага ў адрас Лукашэнкі, ці гэтым разам ультыматум адразу агучыць Мадзьяр? Якое значэнне мае сустрэча на палях Генасамблеі ААН Ціханоўскай і Сібігі? Чаму ва Украіне ніяк не вырашаюцца пытанні беларусаў з легалізацыяй, выплатамі і гэтак далей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.