У Беларусі звальняюць больш, чым наймаюць. Разрыў дасягнуў 39 тысяч за восем месяцаў

Звольнілі

Звольнілі

З пачатку года колькасць звольненых работнікаў у Беларусі перавысіла колькасць прынятых на 39,5 тысячы чалавек, або на 7,3%. Такія звесткі прыводзіць Белстат: за студзень — жнівень 2026 года працадаўцы прынялі на працу 538 537 чалавек, а звольнілі 578 002.

Адмоўная дынаміка зафіксаваная ва ўсіх рэгіёнах. Найбольшы разрыў — у Гомельскай вобласці: там звольненых было на 12,5% больш, чым нанятых. У Магілёўскай вобласці розніца склала 9,8%, у Брэсцкай — 9,1%, у Віцебскай — 8,5%, у Гродзенскай — 8,2%. У Мінску звальненняў аказалася на 5% больш, чым найму, у Мінскай вобласці — на 3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.