Больш за 100 мігрантаў спрабавалі трапіць у Латвію з Беларусі 6 ліпеня
На латвійскай мяжы / vid.gov.lv
За 6 ліпеня памежная служба Латвіі зафіксавала 104 спробы парушэння мяжы з боку Беларусі.
У Літве за ўчарашнія суткі было зарэгістравана сем такоіх спробаў, а ў Польшчы — ніводнай.
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза доўжыцца з лета 2021 года. Кіраўніцтва еўрапейскіх краін назвала гэтыя дзеянні гібрыднай атакай з боку афіцыйных Мінска і Масквы. Раней асноўнай цэллю атак была Польшча. Аднак апошнім часам мігранты амаль цалкам пераключыліся на Латвію, мяжа якой менш тэхнічна абароненая.
Улады краіны тыдзень таму нават закрывалі апошні пераход на мяжы з Беларуссю, спаслаўшыся на тэхнічныя прычыны. Аднак некалькі дзён таму пераход Патэрніекі-Грыгараўшчына быў зноў адкрыты.