Беларусам забаранілі вазіць шпроты з Латвіі
Шпроты, фота ілюстрацыйнае / pixabay
Урад Беларусі ўвёў забарону на ўвоз некаторых тавараў з Латвіі.
Пад забарону трапяць рыбныя кансервы і розныя прамысловыя вырабы.
"Такое рашэнне прынята ў сувязі з захаваннем латвійскім бокам неканструктыўных падыходаў і недружалюбнай рыторыкі ў адносінах з Беларуссю", — заявілі ў прэс-службе ўрада.
На гэтым тыдні стала вядома, што польскія памежнікі да 1 лістапада будуць дапамагаць латвійскім калегам ахоўваць мяжу з Беларуссю. Палякі акажуць Латвіі "тэарэтычную і практычную падтрымку ў галіне памежнага кантролю" і падзеляцца вопытам.