Здаровы прагматызм: ад гандлю палітвязнямі да перамоў у Кітаі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

У Пуціна нарэшце атрымалася тое, чаго ніяк не можа дасягнуць Лукашэнка, — выйсці з палітычнай і дыпламатычнай ізаляцыі. А менавіта так ацэньваюць эксперты сам факт удзелу кіраўніка Расіі ў трохбаковай сустрэчы з Дональдам Трампам і Сі Цзіньпінам. Нягледзячы на тое, што Пуціну, нібыта, адвялі ролю “хлопчыка за суседнім сталом”. Такі вось прагматычны падыход да арганізацыі сустрэчы з боку кітайскай дыпламатыі і службы пратакола. Дарэчы, “здаровы прагматызм” выкарыстоўваюць усе. У тым ліку і лукашэнкаўскі рэжым, гандлюючы з ЗША палітвязнямі. У тым шчыра прызнаўся Рыжанкоў.

Які вынік ад сустрэчы ў Кітаі лідараў трох краін — Трампа, Сі і Пуціна? Ці сапраўды Пуціна ў гэтыя дні адмыслова прыніжалі — як кітайскі бок, так і ўкраінскія ваенныя? Што нечаканага ў прызнанні Рыжанкова наконт гандлю палітвязнямі і чым цікавы зварот Лукашэнкі да суддзяў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.