Як удары па Wildberries уплываюць на Лукашэнку і рэтранслятары — эфір
Яўген Магда / Еўрарадыё
Украіна дагэтуль не атрымала ракет да амерыканскай сістэмы “Пэтрыёт”. Гэта не паўплывала на ўдары ўглыб расійскай тэрыторыі, але значна зменшыла магчымасці па абароне ўкраінскіх гарадоў. І наноў паставіла пытанне пра колькасць “козыраў” у кожнага з бакоў у магчымых мірных перамовах. На якія так марыць патрапіць Лукашэнка. Разлічваючы на падтрымку з боку ці то Пуціна, ці то Трампа. Кіеў у гэтым пытанні (калі яно ўвогуле ўзнікне) нібыта аддае перавагу дэмсілам, але і з імі апошнім часам супраца не асабліва пашыраецца. Не кажучы ўжо пра вырашэнне праблем беларусаў, якія жывуць ва Украіне, і беларускіх добраахвотнікаў…
Чаму ў Зяленскага не атрымліваецца знайсці ракеты для сістэм СПА і ці не з’яўляецца гэта сітуацыя своеасаблівым прымусам Кіева да ўступак Маскве? На якім узроўні эскалацыі спыніліся адносіны паміж Кіевам і Мінскам, і чаго чакаць далей? Чаму няма працягу адносін Кіева з дэмсіламі, і што сёння з тымі беларускімі дэмсіламі адбываецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 14:00.