Як хутка дзеля бяспекі Еўропа забудзецца пра беларускіх палітвязняў —эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Па даручэнні Дональда Трампа яго спецпрадстаўнік па Беларусі Джон Коўл цяпер будзе, па адпрацаваным на Лукашэнку “перамоўным трэку”, вызваляць расійскіх палітвязняў. Праўда, Пяскоў ужо заявіў, што ніякіх палітвязняў у Расіі няма і таму размаўляць з Коўлам няма пра што. Але ж тое казаў і Лукашэнка. Што не перашкодзіла яму гандляваць палітвязнямі з амерыканцамі — вызваляць іх у адказ на зняцце санкцый.

Ці сапраўды існуе небяспека, што Коўл пераключыцца на “расійскі трэк”, пакідаючы па-за ўвагай беларускіх палітвязняў? Як далёка гатова зайсці Польшча ў падтрыманні “лёгкай адлігі” з рэжымам Лукашэнкі? Чаму ў Еўропе ўсё часцей чуваць галасы пра неабходнасць “дамаўляцца з Пуціным”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.