Як Беларусь адмовілася пераводзіць гадзіннікі двойчы на год

Гадзіннік у Мінску

Гадзіннік у Мінску / poshyk.info

У многіх краінах дагэтуль двойчы на год пераводзяць стрэлкі гадзіннікаў — на летні і зімовы час. Беларусь ад гэтай практыкі адмовілася: з 2011 года тут больш не мяняюць час сезонна. Але так было не заўсёды, і калісьці нават у розных беларускіх гарадах гадзіннікі маглі паказваць розны час.

Як піша Onliner, да з’яўлення адзінага часу арыентаваліся на становішча Сонца. У 1919 годзе, напрыклад, калі б у сучасным Мінску было 9:00, тады гадзіннікі паказвалі б 8:50. А ў Гомелі мясцовы час адрозніваўся ад мінскага яшчэ на 14 хвілін. З развіццём чыгунак і сувязі такая блытаніна станавілася ўсё менш зручнай.

У 1930 годзе ў СССР увялі так званы дэкрэтны час — гадзіннікі перавялі на гадзіну наперад адносна паяснога часу. Пазней у краіне з’явіўся і сезонны пераход на іншы час: у 1981 годзе пачалі пераводзіць стрэлкі вясной і ўвосень. Беларусь таксама жыла паводле гэтых правілаў, пакуль у 2011 годзе не адмовілася ад сезонных пераходаў. Цяпер беларусам не трэба двойчы на год перабудоўваць рэжым сну і працоўны графік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.