У МУС папярэдзілі пра фальшывыя кропкі Wi-Fi
Wi-Fi, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Махляры могуць ствараць фальшывыя кропкі доступу Wi-Fi. Пры гэтым яны выкарыстоўваюць назвы падобныя ці ідэнтычныя з найменнямі кавярняў, гандлёвых цэнтраў, гатэляў ды іншых грамадскіх месцаў, заяўляюць у МУС.
Пры падлучэнні да такой сеткі існуе рызыка, што карыстальніка перанакіруюць на фальшывы сайт і прапануюць увесці персанальныя даныя, рэквізіты банкаўскай карткі, пароль ці код з SMS.
У МУС рэкамендуюць не падлучацца да невядомых і неправераных бясплатных Wi-Fi. Пры неабходнасці падлучыцца варта ўдакладніць правільную назву сеткі ў супрацоўніка аб'екта.