На ўроках інфарматыкі беларускія школьнікі будуць вывучаць штучны інтэлект

У беларускіх школах будуць вывучаць штучны інтэлект

У беларускіх школах будуць вывучаць штучны інтэлект / minsknews.by

Ужо з 1 верасня беларускія школьнікі шостых-дзявятых класаў будуць вучыцца па абноўленай праграме па інфарматыцы з інтэграцыяй штучнага інтэлекту, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Курс разлічаны на 139 акадэмічных гадзін — па адной гадзіне на тыдзень на кожны клас. 

Школьнікі будуць вучыцца выкарыстоўваць лічбавыя навыкі пры рашэнні задач па матэматыцы, фізіцы, біялогіі і геаграфіі. Таксама іх навучаць абараняць персанальныя даныя, распазнаваць ашуканскія схемы і дыпфейкі, захоўваць сеткавы этыкет і адказна выкарыстоўваць ШІ. 

Вучэбная праграма па ШІ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.