У метро сказалі, чаму не робяць пандусы для дзіцячых вазкоў на старых станцыях
Уваход у метро, ілюстрацыйнае фота / blizko.by
Мінскі метрапалітэн не плануе ўсталёўваць пандусы на старых станцыях. Так на прадпрыемстве адказалі на заклік жыхаркі сталіцы.
Мінчанка зрабіла допіс у сацсетка Threads, дзе прапанавала абсталяваць на кожнай станцыі метро аўтаматычныя платформы або пад'ёмнікі (пандусы) для вазочкаў.
"Мамы ў Мінску не павінны прасіць аб дапамозе кожны раз, калі ім трэба спусціцца ў падземку. Калі на старых станцыях метро фізічна нельга ўсталяваць паўнавартасныя ліфты, гэта не значыць, што праблемы няма. Пара ўжо на кожнай галінцы абсталяваць аўтаматычныя платформы або пад'ёмнікі/пандус для вазочкаў! Жанчына з дзіцем мае права на самастойнасць і безбар'ернае асяроддзе, а не на штодзённы квэст з пераадоленнем прыступак", — напісала яна.
Поста атрымаў больш за 15 тысяч праглядаў і больш за 170 каментароў. Жанчыны падтрымалі прапанову і расказалі, як яны спускалі вазкі на платформу.
Мінскі метрапалітэн даў адказ пра дзяржаўнае інфармагенцтва "Мінск-Навіны". На прадпрыемстве заявілі, што такую прапанову немагчыма арганізаваць... дзеля бяспекі саміх пасажыраў. А аб'екты метро спраектаваныя, узведзеныя і прынятыя ў эксплуатацыю ў адпаведнасці з тагачаснымі будаўнічыміх нормамі і правіламі.
"Вазочны спуск на лесвіцы, якая злучае платформу станцыі метрапалітэна з касавай залай, можа стаць вельмі небяспечным у сітуацыі, калі пасажыр не зможа па якой-небудзь прычыне ўтрымаць калыску (вазок), якая можа зваліцца на шлях метрапалітэна перад надыходзячым цягніком і тым самым стварыць аварыйную сітуацыю", — заяўляюць у метрапалітэне.
Пры неабходнасці пасажырам рэкамендуюць звярнуцца па дапамогу да работнікаў станцыі. Перад дзвярамі ў вестыбюль станцыі і на платформах ёсць перагаворныя прылады. Таксама можна загадзя заказаць дапамогу па тэлефоне +375 (17) 383-83-83, заяўкі прымаюцца штодня з 8:00 да 20:00.