У Кобрыне забараняюць святкаваць Хэлоўін — супярэчыць "духоўным традыцыям"
Гарбузы / pixabay.com
Напярэдадні Хэлоўіна зноў актывізаваліся чыноўнікі, якія патрабуюць забараніць свята. Гэтым разам у адкрыты доступ трапіў ліст з Кобрынскага райвыканкама, заўважыў "Белсат".
Чыноўнікі папярэджваюць кіраўнікоў установаў, што напярэдадні Хэлоўіна варта ўстрымацца ад тэматычных мерапрыемстваў, не ставіць гарбузы, не вешаць павуцінне і маскі на дзверы, а заадно прыбраць рэкламу свята з сацсетак.
Сваё патрабаванне яны абгрунтоўваюць тым, што Хэлоўін звязаны з "цёмнымі сіламі". Паводле іх, гэтае свята прапагандуе агрэсію і асацыяльныя паводзіны, а таксама "супярэчыць гістарычным, культурным і духоўным традыцыям беларускага народа".
Беларускія чыноўнікі не першы год ваююць з Хэлоўінам і днём святога Валянціна.
Распараджэнне кобрынскіх чыноўнікаў / "Белсат"