Я і сама б яго падпісала — Ціханоўская пра ліст групы былых палітзняволеных

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / Euroradio

Святлана Ціханоўская кажа, што і сама падпісала б ліст, з якім група былых палітвязняў звярнулася да еўрапейскіх лідараў.

Разам з тым лідарка дэмакратычных сілаў падкрэслівае, што няма ніякай дылемы паміж перамовамі і санкцыямі:

"Не трэба спрачацца, хто больш хоча вызвалення людзей. Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе.

Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог. Без санкцый не было б цяперашніх вызваленняў, і не будзе наступных".

Паводле Ціханоўскай, прадстаўнікі Еўрасаюза заўсёды кажуць пра вызваленне палітвязняў, калі наведваюць Мінск. Але прадстаўнікі Лукашэнкі адмахваюцца ад гэтай размовы: маўляў, "палітвязняў няма, яны злачынцы, давайце пагаворым лепш пра бізнес і іншыя рэчы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.