У Беларусі прызналі экстрэмісцкім сайт тэлеканала, якому Лукашэнка даваў інтэрв'ю

Цяпер заходзіць на сайт Euronews для беларусаў небяспечна

Цяпер заходзіць на сайт Euronews для беларусаў небяспечна / Скриншот с сайта

Суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 4 жніўня прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам сайт тэлеканала Euronews.

У красавіку 2021 года Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла аб спыненні трансляцыі Euronews у краіне. Замест яго пачалася трансляцыя тэлеканала "Перамога".

Euronews не раз браў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі, нагадвае Свабода. Гэта было чатыры разы ў 2009–2014 гадах. У 2017 годзе, выступаючы на сесіі АБСЕ, ён заявіў: "Euronews у нас глядзіць кожны грамадзянін".

Цяпер доступ да сайта тэлеканала на тэрыторыі Беларусі будзе абмежаваны, а матэрыялы, размешчаныя на ім, прыраўнаваны да экстрэмісцкіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.